~~META: title = Артур Вольскі — Беларусь – мая Радзіма &keywords = радзіма, бацькаўшчына, бацькоў, беларусь, беларусі, краін &abstract = Чытаць апавяданне Артура Вольскага "Беларусь – мая Радзіма" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Беларусь – мая Радзіма ====== Якая прыгожая назва ў нашай краіны – Беларусь!\\ А яшчэ мы завём яе – Радзіма. А яшчэ – Бацькаўшчына. Радзіма – бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін на цэлым свеце. Бацькаўшчына – бо яна дасталася нам ад бацькоў нашых. А ім ад іхніх бацькоў – нашых дзядоў. А далей – ад прадзедаў, ад прапрадзедаў... I так – аж да самых далёкіх продкаў.\\ Над шырокімі палямі, над векавечнымі пушчамі, над зялёнымі лугамі, над блакітнымі стужкамі рэк і рачулак, над люстэркамі незлічоных азёр лунаюць у высокім небе белакрылыя буслы. Таму паэт назваў краіну нашу зямлёю пад белымі крыламі.\\ А колькі багаццяў схавана ў зямлі гэтай! Калійныя солі, якімі ўзбагачаюць глебу, каб яна не бяднела і давала добрыя ўраджаі. Іх здабываюць беларускія шахцёры пад Салігорскам. Вучоныя-геолагі знайшлі ў нетрах Беларусі і золата і кажуць, што ёсць нават алмазы. Трэба толькі як след пашукаць...\\ Жыта ў полі, яблыкі ў садах, свойская жывёла на падворках, звяры ў лясах, рыба ў водах... Ды хіба пералічыш усё!\\ Але самы вялікі скарб Беларусі – гэта людзі, беларусы.\\ Побач з беларусамі жывуць у нашых гарадах і вёсках палякі, літоўцы, рускія, яўрэі, татары... – выхадцы з іншых краін. Усе разам мы складаем беларускі народ. Усе мы – грамадзяне незалежнай Рэспублікі Беларусь. Так завецца наша дзяржава. Усе мы павінны памнажаць сваёй працай яе багацці, бараніць ад нягод і напасцяў, як баранілі яе нашы продкі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]] * [[ibdc.ped>ганарымся-бацькаўшчынай]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]]