~~META: title = Артур Вольскі — Ад А да Я прафесія мая &keywords = калгас, сяле, работа, вядзе, поле, бульбавод, дзетак, круглы, ведаў &abstract = Чытаць верш Артура Вольскага "Ад А да Я прафесія мая" &iftrue = nan ~~ ====== Артур Вольскі — Ад А да Я прафесія мая ====== Хто працуе на сяле\\ шчыра і заўзята,\\ каб было ў нас на стале\\ усяго багата?\\ Каб у радасці цвіла\\ з году ў год няспынна I магутнаю была\\ родная краіна?\\ Пра гэта вам ад **А** да **Я** раскажа азбука мая.\\ \\ **АГРАНОМА**, як вядома,\\ не застаць вясною дома.\\ Аглядае поле ён,\\ каб дало багаты плён.\\ \\ **БУЛЬБАВОД**, бульбавод –\\ у турботах круглы год.\\ А інакш, скажы, адкуль бы\\ мелі б мы удосталь бульбы?\\ \\ У вёсцы ўрач **ВЕТЭРЫНАРНЫ**\\ таксама час не траціць марна –\\ і ўдзень гатовы і ўначы\\ жывёле хворай памагчы.\\ \\ **ГАНЧАР** – сапраўдны чараўнік.\\ Ён гліны ўзяў камяк,\\ і вось збанок на крузе ўзнік,\\ а потым – круглы гляк.\\ \\ Нельга сельскай гаспадаркі\\ уявіць нам без **ДАЯРКІ**,\\ хоць даўно ўжо звычная\\ дойка электрычная.\\ \\ Лістота апала пад ветрам асеннім,\\ і **ЕГЕР** участак абходзіць лясны,\\ глядзіць, каб хапіла ласям і аленям, дзікам і казулям кармоў да вясны.\\ \\ **ЖЫВЁЛАВОД** глядзіць жывёлу,\\ і вынік працы ўсім відзён:\\ бычок маленькі быў і кволы,\\ а сёння з цэнтнер важыць ён.\\ \\ **ЗААТЭХНІК** – кнігу ў рукі,\\ у яго такі занятак:\\ па ўсіх правілах навукі\\ развіваць калгасны статак.\\ \\ Калгасу кожнаму цяпер\\ патрэбен вельмі **ІНЖЫНЕР**,\\ бо без яго тэхнічных ведаў\\ калгас бы поспехаў не ведаў.\\ \\ **КАВАЛЬ** хоць і не гне падковы,\\ ды робіць людзям шмат паслуг.\\ Ён змайстраваць дэталь гатовы,\\ наладзіць барану ці плуг.\\ \\ Шумець, расці маладняку,\\ дзе бор стары адчуў знямогу...\\ I лес удзячны **ЛЕСНІКУ**\\ за клопат і за дапамогу.\\ \\ Плывуць камбайны – «Колас», «Ніва», за імі ў жыце – чысты след.\\ **МЕХАНІЗАТАРЫ** да жніва\\ падрыхтавалі іх як след.\\ \\ **НАСТАЎНІК** вучыць нас і ў школе\\ і па-за школай вучыць нас,\\ каб мы любілі ферму, поле,\\ каб шанавалі свой калгас.\\ \\ Горды я і тата – горды,\\ бо пачулі сёння ўказ:\\ атрымае днямі **ОРДЭН**\\ наш праслаўлены калгас.\\ \\ З калгаса ў горад з кожным\\ ідзе ўсё болей бочак з мёдам\\ А даглядае пчол **ПЧАЛЯР**\\ іх друг і рупны гаспадар.\\ \\ Знае ўсё **PAXУНКАВОД** –\\ дзе даход, а дзе расход.\\ Лічыць з ім рублі і тоны\\ калькулятар электронны.\\ \\ Вы рас дом, прыгожы самы.\\ Ад зары – у войнах жар.\\ Хто рабіў для вокнаў рамы,\\ дзверы х го рабіў? **СТАЛЯР**.\\ \\ Ён арэ, скародзіць, сее\\ і камбайн вадзіць умее.\\ На сяле таму ўсе чыста\\ паважаюць **ТРАКТАРЫСТА**.\\ \\ **УЧОТЧЫК** строгі ўлік вядзе,\\ кім колькі зроблена і дзе.\\ Работы не цураецца –\\ з усімі сам стараецца.\\ \\ Як толькі ўбачыш **ФУРАЖЫРА**\\ дык адчыняй вароты шырай.\\ На ферму ён кармы вязе,\\ каб свінні большалі ў вазе.\\ \\ Чорны, белы хлеб ці здобу\\ еш, але не забывай\\ быць удзячным **ХЛЕВАРОБУ**,\\ што вырошчваў ураджай.\\ \\ У **ЦЯЛЯТНІЦЫ** – дзетсад.\\ Не для дзетак, для цялят.\\ А цяляткі – нібы дзеткі,\\ ім і догляд трэба гэткі.\\ \\ Па ўзгорках, па лугах стракатых\\ **ЧАБАН** пасе авечы статак.\\ Увосень будзе шмат для дзетак\\ і рукавічак і шкарпэтак.\\ \\ **ШАФЁР**, хоць страчан рэйсам лік,\\ машыну ўпэўнена вядзе.\\ Нагружан з верхам грузавік,\\ ані зярнятка не ўпадзе.\\ \\ Работа лепей спорыцца\\ ў цяпле ды пры святле.\\ **ЭЛЕКТРЫК**, як і у горадзе,\\ патрэбен на сяле.\\ \\ Каб выпадковых страт не несці,\\ разлікі ўсе законна весці,\\ патрэбны стаў па новым часе\\ і **ЮРЫСКОНСУЛЬТ** у калгасе.\\ \\ А – **Я**? Яшчэ ў дзетсадзе я.\\ Але ў калгасе – ўся сям’я.\\ I, як апошні скончу клас\\ ці нават інстытут,\\ я не накіну свой калгас,\\ мая работа – тут! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-выбіраю-прафесію]] * [[ibdc.ped>кліпмейкер]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-хто-што-робіць]] * [[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-хто-пачынае-дзень]]