Аркадзь Куляшоў — Хамуціус

Драматычная паэма «Xамуціус» (1975) прысвечана Кастусю Каліноўскаму. Хамуціус — адна з падпольных мянушак кіраўніка паўстання 1863-1864 гг. у Беларусі і Літве.

Сярод персанажаў паэмы рэальнымі гістарычнымі асобамі таксама з’яўляюцца Валерый Урублеўскі, Антанас Мацкявічус, Зыгмунт Серакоўскі, паплечнікі Каліноўскага па паўстанцкай барацьбе, іх вораг Мураўёў-вешальнік і інш.

Паэт ярка раскрывае патрыятызм Кастуся Каліноўскага, услаўляе яго мужнасць, высакароднасць, самаахвярнасць у імя свайго народа. Вобраз Кастуся Каліноўскага — трагедыйны. В. Бечык, даследчык творчасці Аркадзя Куляшова, адзначае, што «Xамуціус» нясе ў сабе «драматычную напружанасць, ёмістасць і афарыстычнасць верша».

Падобныя старонкі