~~META: title = Аркадзь Куляшоў — Хамуціус &keywords = Куляшоў, Xамуціус &abstract = Ідэйны змест паэмы Аркадзя Куляшова "Xамуціус" &iftrue = nan ~~ ====== Аркадзь Куляшоў — Хамуціус ====== Драматычная паэма "Xамуціус" (1975) прысвечана [[постаці/кастусь-каліноўскі|Кастусю Каліноўскаму]]. Хамуціус — адна з падпольных мянушак кіраўніка паўстання 1863-1864 гг. у Беларусі і Літве. Сярод персанажаў паэмы рэальнымі гістарычнымі асобамі таксама з’яўляюцца Валерый Урублеўскі, Антанас Мацкявічус, Зыгмунт Серакоўскі, паплечнікі Каліноўскага па паўстанцкай барацьбе, іх вораг Мураўёў-вешальнік і інш. Паэт ярка раскрывае патрыятызм Кастуся Каліноўскага, услаўляе яго мужнасць, высакароднасць, самаахвярнасць у імя свайго народа. Вобраз Кастуся Каліноўскага — трагедыйны. В. Бечык, даследчык творчасці Аркадзя Куляшова, адзначае, што "Xамуціус" нясе ў сабе "драматычную напружанасць, ёмістасць і афарыстычнасць верша". ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-цунамі]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-варшаўскі-шлях]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-балада-аб-чатырох-заложн]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/паэзія-аркадзя-куляшова-яе-тэматыка-грам]] * [[постаці/аркадзь-куляшоў]]