Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:аркадзь-куляшоў:аркадзь-куляшоў-я-хаце-абавязаны-прапіск

Гэта старая версія дакумента!


Аркадзь Куляшоў — Я хаце абавязаны прапіскаю...

Я хаце абавязаны прапіскаю –
Калыскаю, падвешанай пад столь.
Я маці абавязан кожнай рыскаю,
Драўлянай лыжкаю, глінянай міскаю –
Усім, чым працы абавязан стол.

Я – матчын спеў, я – матчыны трывогі,
Я – матчын гнеў, які ўставаў на ногі,
Гнаў смерць на Захад – у нару з нары –
Трацілаваю пугай перамогі.
Дыміліся сямі франтоў дарогі
За мной, як дынамітныя шнуры.

Пазбавіўшы ад грознага відовішча
Свет, не дазволю я, каб дым і пыл
Зямлю ператварыў у бамбасховішча,
Мільярд прапісак – у маўклівы прысак,
Мільярд калысак – у мільярд магіл.

Падобныя старонкі

  • аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-балада-аб-чатырох-заложн
  • аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-варшаўскі-шлях
  • аркадзь-куляшоў/паэзія-аркадзя-куляшова-яе-тэматыка-грам
  • аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-xамуціус
  • аркадзь-куляшоў
творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-я-хаце-абавязаны-прапіск.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki