~~META: title = Аркадзь Куляшоў — Я хаце абавязаны прапіскаю... &keywords = мільярд, матчын, абавязан &abstract = Чытаць верш Аркадзя Куляшова "Я хаце абавязаны прапіскаю..." &iftrue = nan ~~ ====== Аркадзь Куляшоў — Я хаце абавязаны прапіскаю... ====== Я хаце абавязаны прапіскаю –\\ Калыскаю, падвешанай пад столь.\\ Я маці абавязан кожнай рыскаю,\\ Драўлянай лыжкаю, глінянай міскаю –\\ Усім, чым працы абавязан стол.\\ \\ Я – матчын спеў, я – матчыны трывогі,\\ Я – матчын гнеў, які ўставаў на ногі,\\ Гнаў смерць на Захад – у нару з нары –\\ Трацілаваю пугай перамогі.\\ Дыміліся сямі франтоў дарогі\\ За мной, як дынамітныя шнуры.\\ \\ Пазбавіўшы ад грознага відовішча\\ Свет, не дазволю я, каб дым і пыл\\ Зямлю ператварыў у бамбасховішча,\\ Мільярд прапісак – у маўклівы прысак,\\ Мільярд калысак – у мільярд магіл. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-балада-аб-чатырох-заложн]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-варшаўскі-шлях]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/паэзія-аркадзя-куляшова-яе-тэматыка-грам]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-xамуціус]] * [[постаці/аркадзь-куляшоў]]