творы:аркадзь-куляшоў:аркадзь-куляшоў-элегія
Гэта старая версія дакумента!
Аркадзь Куляшоў — Элегія
Жыццё маё – цяжкі з гадамі бой,
І чым далей, то ўсё даўжэй прывалы,
Буксуюць вершы, быццам самазвалы,
Ды знаю я: надыдзе момант той,
Калі не хвоі снамі баравымі
Атуляць мой дарожны неспакой,
А схіляцца зларадна нада мной
Мае гады з бародамі даўгімі.
Чаго прыйшлі, за цудамі якімі?
Якога мне яны жадаюць сну?
Яшчэ я ўстану, падапруся кіем,
Старэчыя бароды расхіну.
За ўсе гады вазьму з гадоў даніну,
З дарогай разлічуся рэштай дзён,
Астатнія, як костку, смерці кіну
За той парог, дзе векавечны сон.
1961
Падобныя старонкі
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-прысніўся-сон
- рыгор-крушына/рыгор-крушына-элегія
- максім-багдановіч/не-кувай-ты-шэрая-зязюля
- максім-танк/максім-танк-ой-не-гніце-ветры
- элегія
творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-элегія.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1