~~META: title = Аркадзь Куляшоў — Элегія &keywords = гады &abstract = Чытаць "Элегію" Аркадзь Куляшова &iftrue = nan ~~ ====== Аркадзь Куляшоў — Элегія ====== Жыццё маё – цяжкі з гадамі бой,\\ І чым далей, то ўсё даўжэй прывалы,\\ Буксуюць вершы, быццам самазвалы,\\ Ды знаю я: надыдзе момант той,\\ \\ Калі не хвоі снамі баравымі\\ Атуляць мой дарожны неспакой,\\ А схіляцца зларадна нада мной\\ Мае гады з бародамі даўгімі.\\ \\ Чаго прыйшлі, за цудамі якімі?\\ Якога мне яны жадаюць сну?\\ Яшчэ я ўстану, падапруся кіем,\\ Старэчыя бароды расхіну.\\ \\ За ўсе гады вазьму з гадоў даніну,\\ З дарогай разлічуся рэштай дзён,\\ Астатнія, як костку, смерці кіну\\ За той парог, дзе векавечны сон.\\ \\ 1961 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-прысніўся-сон]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-элегія]] * [[творы/максім-багдановіч/не-кувай-ты-шэрая-зязюля]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-ой-не-гніце-ветры]] * [[слоўнік/элегія]]