~~META: title = Аркадзь Куляшоў — Прыгоды цымбал &keywords = Куляшоў, прыгоды, цымбал &abstract = Ідэйны змест паэмы Аркадзя Куляшова "Прыгоды цымбал" &iftrue = nan ~~ ====== Аркадзь Куляшоў — Прыгоды цымбал ====== Своеасаблівае мастацкае адлюстраванне падзеі вайны знайшлі ў паэме [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзя Куляшова]] «Прыгоды цымбал» (1944). Пераклікаючыся з паэмай [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-сцяг-брыгады|«Сцяг брыгады»]], яна развівае намечаны там матыў абяздоленага дзяцінства і сваім агульным патрыятычным [[слоўнік/пафас|пафасам]] сцвярджае непераможнасць народа, выкрывае нікчэмную сутнасць прыстасавальніцтва і маральнай няўстойлівасці.\\ Паралельна з гэтым праз усю ідэйна-вобразную тканіну твора праходзіць думка аб неадольнасці народнага мастацтва, якое, будучы духоўнай скарбніцай народа, з'яўляецца дзейсным сродкам ідэалагічнай барацьбы.\\ Сімвалічныя сцэны (вандраванні цымбалаў «па небе», выратаванне дзяцей, сустрэча з партызанам Кузьмой і інш.) чаргуюцца з бытавымі і рэалістычнымі малюнкамі, што прыдае паэме фальклорна-рамантычны каларыт. У рытміцы верша, выключна разнастайнай і багатай, адчуваюцца мілагучныя пералівы народных беларускіх песень. Вершы і паэмы Аркадзя Куляшова ваеннага часу яскрава адлюстравалі адзін з найбольш гераічных і адказных этапаў у гісторыі савецкага народа.\\ Яны і сёння выхоўваюць нашых людзей у духу любві і адданасці Радзіме, натхняюць на новыя подзвігі ў імя шчасця і міру на зямлі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-цымбалы]] * [[постаці/аркадзь-куляшоў]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-балада-аб-чатырох-заложн]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-цымбалы]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/паэзія-аркадзя-куляшова-яе-тэматыка-грам]]