творы:аркадзь-куляшоў:аркадзь-куляшоў-нябёсы-акіян-я-знаў-даўн
Гэта старая версія дакумента!
Аркадзь Куляшоў — Нябёсы – акіян, я знаў даўно...
Нябёсы – акіян, я знаў даўно –
Блакітны, неабсяжны, першародны,
А ўсё, што зорам на зямлі відно,
Ні больш ні менш як свет яго падводны.
Тут – водарасці пушчы векавой,
Бялявых хмар, вятроў бясконцых плыні,
Спрадвечных гор застыўшыя вяршыні,
Усё яго – да хваль, што пада мной,
Дзе акіян разлёгся Атлантычны…
Тут свет другі: і глыбіня, і мель,
І ёсць прастор, не меншы за касмічны,
Для хваль салёных ростам з карабель.
Я – трэці свет, я кропелька малая
Тых светаў двух – звычайны чалавек,
Што неба і зямлю ў сабе змяшчае
І ў свет адзін злучае іх навек.
1962
Падобныя старонкі
- аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-балада-аб-чатырох-заложн
- аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-xамуціус
- аркадзь-куляшоў
- аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-варшаўскі-шлях
- аркадзь-куляшоў/паэзія-аркадзя-куляшова-яе-тэматыка-грам
творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-нябёсы-акіян-я-знаў-даўн.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1