~~META: title = Аркадзь Куляшоў — Нябёсы – акіян, я знаў даўно... &keywords = свет, хваль, акіян &abstract = Верш Аркадзя Куляшова "Нябёсы – акіян, я знаў даўно..." &iftrue = nan ~~ ====== Аркадзь Куляшоў — Нябёсы – акіян, я знаў даўно... ====== Нябёсы – акіян, я знаў даўно –\\ Блакітны, неабсяжны, першародны,\\ А ўсё, што зорам на зямлі відно,\\ Ні больш ні менш як свет яго падводны.\\ \\ Тут – водарасці пушчы векавой,\\ Бялявых хмар, вятроў бясконцых плыні,\\ Спрадвечных гор застыўшыя вяршыні,\\ Усё яго – да хваль, што пада мной,\\ \\ Дзе акіян разлёгся Атлантычны...\\ Тут свет другі: і глыбіня, і мель,\\ І ёсць прастор, не меншы за касмічны,\\ Для хваль салёных ростам з карабель.\\ \\ Я – трэці свет, я кропелька малая\\ Тых светаў двух – звычайны чалавек,\\ Што неба і зямлю ў сабе змяшчае\\ І ў свет адзін злучае іх навек.\\ \\ 1962 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-балада-аб-чатырох-заложн]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-xамуціус]] * [[постаці/аркадзь-куляшоў]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-варшаўскі-шлях]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/паэзія-аркадзя-куляшова-яе-тэматыка-грам]]