творы:аркадзь-куляшоў:аркадзь-куляшоў-на-паўмільярдным-кіламет
Гэта старая версія дакумента!
Аркадзь Куляшоў — На паўмільярдным кіламетры
Жыццё маё на хуткасць гуку
Памнож і множанне правер.
Вось ты і адкажы, навука,
Адкуль вяртаецца цяпер
Лясной вяшчунні кукаванне,
Што, абудзіўшы першы сон,
Калісь пазвала ў вандраванне
Мяне на многа тысяч дзён?
Зайшоўшы ў векавыя нетры,
Стаю, зачараваны ім,
На паўмільярдным кіламетры,
Паміж наступным і былым.
Пакліч – былое адгукнецца
Жалейкаю за хваіной;
Скраніся – і важкой хадой
Наступнае ў паход кранецца.
Пяройдзе шлях у новы шлях,
Расстанне – ў новае спатканне,
Напеў жалейкі – ў труб гучанне,
Выток жыцця – ў жыцця працяг.
1961
Падобныя старонкі
- аркадзь-куляшоў
- аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-варшаўскі-шлях
- аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-xамуціус
- аркадзь-куляшоў/паэзія-аркадзя-куляшова-яе-тэматыка-грам
- аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-балада-аб-чатырох-заложн
творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-на-паўмільярдным-кіламет.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1