~~META: title = Аркадзь Куляшоў — На паўмільярдным кіламетры &keywords = шлях, кіламетры, жыцця, паўмільярдным &abstract = Чытаць верш Аркадзя Куляшова "На паўмільярдным кіламетры" &iftrue = nan ~~ ====== Аркадзь Куляшоў — На паўмільярдным кіламетры ====== Жыццё маё на хуткасць гуку\\ Памнож і множанне правер.\\ Вось ты і адкажы, навука,\\ Адкуль вяртаецца цяпер\\ \\ Лясной вяшчунні кукаванне,\\ Што, абудзіўшы першы сон,\\ Калісь пазвала ў вандраванне\\ Мяне на многа тысяч дзён?\\ \\ Зайшоўшы ў векавыя нетры,\\ Стаю, зачараваны ім,\\ На паўмільярдным кіламетры,\\ Паміж наступным і былым.\\ \\ Пакліч – былое адгукнецца\\ Жалейкаю за хваіной;\\ Скраніся – і важкой хадой\\ Наступнае ў паход кранецца.\\ \\ Пяройдзе шлях у новы шлях,\\ Расстанне – ў новае спатканне,\\ Напеў жалейкі – ў труб гучанне,\\ Выток жыцця – ў жыцця працяг.\\ \\ 1961 ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/аркадзь-куляшоў]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-варшаўскі-шлях]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-xамуціус]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/паэзія-аркадзя-куляшова-яе-тэматыка-грам]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-балада-аб-чатырох-заложн]]