~~META: title = Аркадзь Куляшоў — Над спаленай вёскай &keywords = хатыні &abstract = Чытаць верш Аркадзя Куляшова "Над спаленай вёскай" &iftrue = nan ~~ ====== Аркадзь Куляшоў — Над спаленай вёскай ====== Над спаленай вёскай, адзетай жалобным гранітам, Званы абзываюцца рэхам вайны незабытым. Хай Вечны агонь, што запалены ў памяць Хатыні, Як рунь і як неба, палае – зялёны і сіні, Няхай яго полымя жытам спякотным і спелым Схіляецца ў ногі Хатыні дварам скамянелым, Парогу халоднаму, прызбе маўклівай пры хаце, Хай гора, заснуўшае ў камні, прачнецца ў набаце. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>званы-хатыні]] * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-вечны-сон-вечны-звон]] * [[творы/алесь-адамовіч/алесь-адамовіч-хатынская-аповесць]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-бусел-над-хатынню]] * [[ibdc.ped>званы-памяці]]