~~META: title = Аркадзь Куляшоў — Мая Бесядзь &keywords = каня, кропляй &abstract = Верш Аркадзя Куляшова "Мая Бесядзь" &iftrue = nan ~~ ====== Аркадзь Куляшоў — Мая Бесядзь ====== Кажуць, што рэкі птушкамі створаны, –\\ Такімі малымі на першы пагляд, –\\ Капалі і ў дзюбах адносілі ў бор яны\\ Мяшочкі з зямлёй\\ І ляцелі назад.\\ А каня гуляла ды мыла іх здзекамі,\\ І птушкі паслалі ёй вечны праклён,\\ Таму і лятае яна над рэкамі\\ І просіць піць\\ Аж да сённяшніх дзён.\\ Канаючы ўлетку штодня на спякоце,\\ Той рэдкаю кропляй яна існуе,\\ Што хмарка, дажджом прашумеўшы ў лістоце,\\ З нябёсаў часамі пашле для яе.\\ Я ўпарты, не кіну пачатае справы,\\ Каменне крышу,\\ Разграбаю пяскі,\\ Пад кпіны аматараў лёгкае славы\\ Капаю рэчышча ўласнай ракі.\\ З надзеяй гляджу на крыніцу спатканую,\\ Хачу, каб яна разлілася ракой...\\ Не Волгай магутнай,\\ Не нават Камаю,\\ Хоць Бесяддзю, што на радзіме маёй.\\ Бо прагай да працы ахоплены часта я,\\ І сэрца абпалена смагай радка,\\ Бо жыць не магу,\\ Як каня няшчасная,\\ Кропляй дажджу з лесавога лістка.\\ \\ 1940-1946 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-балада-аб-чатырох-заложн]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-варшаўскі-шлях]] * [[постаці/аркадзь-куляшоў]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-xамуціус]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/паэзія-аркадзя-куляшова-яе-тэматыка-грам]]