~~META: title = Аркадзь Куляшоў — Маці &keywords = маці, камень, зярняты, льва, вайну, дарозе, шчарбаты, паходу, творы, паэме, пасеяла, шчасце, сына &abstract = Чытаць баладу Аркадзя Куляшова "Маці". Адказы на пытанні да балады &iftrue = nan ~~ ====== Аркадзь Куляшоў — Маці ====== //Народная балада// \\ На бітву крывавую сына праводзіўшы з хаты,\\ На шчасце і ўдачу пасеяла маці зярняты.\\ Калі дачакаецца маці з тых зерняў усходу,\\ Сын прыйдзе з паходу,\\ Са славаю прыйдзе з паходу.\\ Дарэмна ўздыхала,\\ Чакала\\ І шчасця, і долі, -\\ Упалі зярняты\\ На камень шчарбаты\\ У полі.\\ \\ Дарэмна здалёку\\ Паўнюткія вёдры цягала,\\ Той камень у спёку\\ Вадой і слязьмі палівала.\\ \\ Да кроплі іх выпіў задымлены\\ Камень пякельны:\\ Два леты кіпелі на ім яны,\\ Як на патэльні.\\ \\ Ля каменя ўпала\\ Цярплівая маці ў знямозе,\\ У роспачы скардзіцца стала\\ Знаёмай дарозе:\\ "Пачуй мае словы,\\ Улашчы свой камень суровы,\\ За гэта вярбою\\ Гатова я стаць над табою.\\ Твайго пешахода\\ Я ў засень ад спёкі б хавала,\\ У час непагоды\\ Ад бур і дажджоў засланяла;\\ Старымі рукамі\\ Твой дол падмятала б штодня я.\\ Улашчы свой камень,\\ Дарога мая палявая".\\ \\ Сказала дарога ёй:\\ "Скардзішся, маці,\\ Дарма ты,\\ Не ўзыдуць зярняты,\\ Бо ўпалі на камень шчарбаты.\\ Не першая ты\\ Каля камня заходзішся з жалю,\\ Не раз на ім сеялі, але ні разу не жалі.\\ На нашыя нівы\\ Яго закацілі чужынцы;\\ Чужы і маўклівы,\\ Даўно ён ляжыць пры гасцінцы.\\ З-за Буга яго\\ Закацілі і кінулі ў полі,\\ Каб сына свайго\\ Не даждалася маці ніколі.\\ Не ўзыдуць зярняты\\ Ні ўвосень на ім, ні вясною,\\ Пакуль ён не стане зямлёю,\\ Закляты табою".\\ \\ З дарогі ўставала\\ І каменю маці казала:\\ "Вады табе мала\\ І матчыных слёз табе мала,\\ Цяпер я крывёю\\ Сваёю\\ Цябе праклінаю:\\ Ты станеш зямлёю,\\ А каменем стану сама я".\\ \\ І тройчы такою\\ Кляцьбою\\ Той камень пракляла.\\ Стаў камень зямлёю,\\ Сама ж яна каменем стала.\\ \\ На камні былым пры дарозе\\ Ўзыходзяць зярняты.\\ Вяртаецца сын па дарозе\\ З паходу дахаты.\\ \\ 1943\\ \\ **Адказы на пытанні:**\\ 1. [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзь Куляшоў]] ужывае вобразы-сімвалы каменю (вобраз ворагаў), зярнят (маладых салдат), дарогі (шляху перамогі, шляху дадому).\\ 2. Маці, якая пасеяла зерне, у надзеі, што калі яно ўзышло, то і сыны вернуцца дадому, але немагчыма ўзрасці зерню на камені. Мацярынскае гора такое вялікае, што ёй лягчэй ператварыцца ў камень, чым застацца жыць у адзіноце, так перадаецца ў вершы самаахвярнасць маці.\\ 3. Каб сын вярнуўся дадому жывы і з перамогай, маці была гатова на ўсё, у тым ліку і праклясці камень, ператварыць яго ў зямлю, самой стаць каменем, каб даць магчымасці ўзысці зярнятам.\\ У творы ўжываюцца народныя выслоўі:\\ "На шчасце і ўдачу пасеяла маці зярняты"\\ "Не ўзыдуць зярняты,\\ Бо ўпалі на камень шчарбаты."\\ "Не раз на ім сеялі, але ні разу не жалі."\\ 4. Паэма [[творы/янка-купала/янка-купала-магіла-льва|Янкі Купалы "Магіла льва"]] расказвае паданне пра асілка Машэку, які з-за няшчаснага кахання стаў зверам і разбойнікам.\\ У паэме "Маці" расказваецца пра матулю. Якая адправіла на вайну свайго сына, а каб ён вярнуўся на шчасце пасадзіла зерне. Але камень не даў яму расці. Матуля пракляла яго і ён ператварыўся ў зямлю, а маці – у камень.\\ У "Магіле льва" дзейнічае надзелены незвычайнай сілай асілак Машэка, а таксама яго каханая дзяўчына Наталька. У паэме "Маці" – галоўная гераіня матуля, якая гатова на самаахвярнасць дзеля сваіх дзяцей.\\ У "Магіле льва" аўтар шкадуе Натальку, асуджае і спачувае Машэку, у творы "Маці" аўтар суперажывае жанчыне і яе гору.\\ "Магіла льва" – вялікая па памеры паэма, якая складаецца з 20 раздзелаў, у "Маці" невялікі па аб’ёме памер. Мова "Магілы льва" узнёслая, эмацыянальная. У паэме"Маці" – узнёслая, сумная, урачыстая.\\ Магіла льва" прераклікаецца з фальклорным жанрам [[слоўнік/быліна|быліны]], [[слоўнік/паданне|падання]], "Маці" – пераклікаецца з фальклорным жанрам [[слоўнік/казка|казкі]], [[слоўнік/легенда|легенды]].\\ 5. Балада "Маці" – мае глыбокі сімвалічны сэнс і ў вобразе галоўнай гераіні мы знаходзім абагульнены вобраз усіх матуль, якія адправілі на вайну сваіх дзяцей і не дачакаліся іх. Скамянелі ад гора. У Беларусі створана шмат твораў пра Вялікую Айчынную вайну. Напрыклад кніга [[постаці/святлана-алексіевіч|Святланы Алексіевіч]] "У вайны не жаночае аблічча", апавяданне М. Лынькова "[[творы/міхась-лынькоў/міхась-лынькоў-васількі|Васількі]]", аповесць "[[творы/міхась-лынькоў/міхась-лынькоў-пра-смелага-ваяку-мішку-і|Пра Ваяку Мішку і яго таварышаў]]" і г. д. Творы пра вайну падкрэсліваюць яе нечалавечую сутнасць, зверства, якое не павінна больш паўтарыцца на нашай зямлі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>сустрэча-з-маці]] * [[ibdc.ped>i-надыходзіць-дзень]] * [[ibdc.ped>да-маці]] * [[ibdc.ped>на-скрыжаванні]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-ода-маці]]