~~META: title = Аркадзь Куляшоў — Колас &keywords = дзень, зярнят, вырасціць, коласу, сонцам &abstract = Чытаць верш Аркадзя Куляшова "Колас" &iftrue = nan ~~ ====== Аркадзь Куляшоў — Колас ====== //Коласу – вырасціць жменю зярнят.// //Максім Танк////\\ // Шуміць авёс, звініць ячмень,\\ І верыш ты ахвотна,\\ Што каласы цалюткі дзень\\ Красуюць бесклапотна.\\ \\ Ты працай дзень распачынаў,\\ Пацеў пад сонцам летам,\\ А коласу як быццам спраў\\ Няма. Няпраўда гэта.\\ \\ Ты, з працы ідучы, прыкмець\\ Ягоную работу, –\\ Вусамі ён варушыць ледзь,\\ Ён мокры ўвесь ад поту.\\ \\ Не проста ён глядзіць увысь\\ На светлыя аблокі,\\ А знізу ўверх, а зверху ўніз\\ Свае ганяе сокі.\\ \\ Ён з глебы гоніць кропляў шмат,\\ Іх грэе на праменні,\\ Бо трэба вырасціць зярнят\\ Яму не меней жмені.\\ \\ Ён ловіць сонечны прамень,\\ Нябеснай рад вадзе ён,\\ Так напрацуецца за дзень,\\ Што ночку ўсю пацее.\\ \\ Ні днём, ні ноччу ад турбот\\ Спакою ён не мае.\\ А раніцою з твару пот\\ Ён сонцам выцірае.\\ \\ 1946 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аркадзь-куляшоў/паэзія-аркадзя-куляшова-яе-тэматыка-грам]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-балада-аб-чатырох-заложн]] * [[постаці/аркадзь-куляшоў]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-xамуціус]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-варшаўскі-шлях]]