~~META: title = Аркадзь Куляшоў — Карусель &keywords = дзень, кірмашовы, зямлі, школа, гадоў, пайшлі, карусель &abstract = Верш Аркадзя Куляшова "Карусель" &iftrue = nan ~~ ====== Аркадзь Куляшоў — Карусель ====== Бальшаком, на край зямлі і неба,\\ Я ўсю ночку цёмную ішоў,\\ Даганяў і абганяў, дзе трэба,\\ З лубкамі і сітамі дзядзькоў.\\ \\ . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .\\ \\ Ёсць на свеце роднае мястэчка,\\ Там штогод бываюць кірмашы;\\ Міма школы меленькая рэчка\\ Без мяне адна плыве ў цішы.\\ \\ Мне дакор яе далёкі, звонкі\\ У забытым чуецца трысці.\\ Заўтра кірмашовы дзень.\\ У жонкі\\ На дзень адпрасіўся:\\ – Адпусці.\\ \\ У сяброў па школе даўні звычай -\\ На кірмаш сысціся,\\ Пагуляць...\\ І на каруселі маляўнічай\\ Разам адкружыць хвілінак пяць.\\ \\ Кожны мае дружбака такога,\\ Захавана ў сэрцы да якога\\ Прыязні даўнейшай цеплыня.\\ Кірмашовы дзень,\\ Гарачыня.\\ \\ Вось у кірмашовы б дзень выходны\\ З ім ці з ёй зайсці ў куток выгодны\\ (Ёсць такія на зямлі куткі) –\\ Раз у сем гадоў павіць вянкі.\\ \\ Пачуццё былое да дзяўчынкі\\ Нёс і я.\\ І тут яе сустрэў.\\ Між густых аглобляў, як між дрэў,\\ Я іду на аганёк касынкі.\\ \\ А дзяўчына лузганцы кусае\\ І таксама некага шукае,\\ І ў вачах блукае неспакой,\\ І крычу я радасна:\\ – Пастой!\\ \\ Мы адны з ёй. З нашых – больш нікога.\\ Той жа рып гармоняў, бубнаў гром.\\ Тая ж з кірмашу пад гай дарога.\\ – Што ж, пайшлі?\\ – Пайшлі...\\ І мы ідзём.\\ \\ Сем гадоў не бачыліся – раз,\\ Замуж выйшла,\\ Добра ладзіш з мужам;\\ Дзе ж ты, карусель? За ўсё адкружым,\\ Як усё кружылася за нас.\\ \\ Добры дзень, знаёмыя мясціны,\\ Карусель,\\ Крылатая душа!..\\ Гай шумлівы, гоман кірмаша,\\ Печанага хлеба водар кмінны.\\ \\ 1939 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/аркадзь-куляшоў]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/паэзія-аркадзя-куляшова-яе-тэматыка-грам]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-варшаўскі-шлях]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-xамуціус]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-балада-аб-чатырох-заложн]]