~~META: title = Аркадзь Куляшоў — Грозная пушча &keywords = Куляшоў, грозная, пушча &abstract = Чытаць ідэйны змест паэмы Аркадзя Куляшова "Грозная пушча" &iftrue = nan ~~ ====== Аркадзь Куляшоў — Грозная пушча ====== Імкненнем перадаць «эстафету пакаленняў» прасякнута апошняя паэма [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзя Куляшова]] «Грозная пушча» (1950). Яна прысвечана тэме ўз'яднання беларускага народа ў адзінай сацыялістычнай дзяржаве. Героіка рэвалюцыйнай барацьбы ва ўмовах Заходняй Беларусі спалучаецца з рамантыкай юнацтва і непасрэдна звязваецца са шляхамі фарміравання тых патрыятычных рыс характару, якія бліскуча праявіліся ў незабыўныя гады Айчыннай вайны. У гэтым сэнсе «Грозная пушча», як паэтычная хроніка 30-х гадоў, пераклікаецца з творчасцю Аркадзя Куляшова ваеннай пары.\\ Гісторыя своеасаблівых «блуканняў на пакутах» герояў твора ва ўмовах белапольскай акупацыі, іх самаадданая барацьба ў радах народных паўстанцаў, гартаванне волі і характару падаюцца на шырокім грамадска-палітычным фоне. Бунт парабкаў у маёнтку пана Даўбніцкага, барацьба партызанскага атрада Будзёнаўца, подзвіг Цімоха Прыгароўскага (знішчэнне правакатара на судзе), нарэшце, магутнае яднанне прагрэсіўных сіл даваеннай Польшчы ў абарону асуджанага на смерць народнага героя — усё гэта яскравыя і шматзначныя праявы вызваленчай барацьбы.\\ За імі выразна адчуваецца нарастанне рэвалюцыйна-вызваленчых настрояў мае не толькі ў Заходняй Беларусі, але і ва ўсіх прыгнечаных капіталам краінах. Паэт адкрыта выступае супраць граніцы, «што свет раздзяляе», ён славіць дружбу і братэрства паміж усімі свабодалюбівымі народам!.\\ Паэма «Грозная пушча» захапляе сваёй жыццёвай змястоўнасцю, глыбокім гуманізмам, уменнем аўтара пранікнуць у складаны свет чалавечых пачуццяў і настрояў. Яна прасякнута верай у шчаслівую будучыню ўсяго чалавецтва, у перамогу дабра і справядлівасці: Прыйдзе час дарагі, прыйдзе дзень той, калі\\ Людзі згоняць з планеты пракляцце начы.\\ \\ Верны друг, дружбы плуг, для дабра аручы,\\ На свабоднай, вялікай сваёй паласе\\ Заарэ межы ўсе, заарэ межы усе! ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/язэп-пушча]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніца]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба]]