Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:аркадзь-куляшоў:аркадзь-куляшоў-глыбокі-лістапад-у-белав

Гэта старая версія дакумента!


Аркадзь Куляшоў — Глыбокі лістапад у Белавежы

Глыбокі лістапад

у Белавежы.

Шуміць лістота

пушчы векавой,

Пытаецца шчымліва,

быццам вершы

За ўсё жыццё

напісаныя мной:

– Скажы,

хіба нас не паліла смага,

Не абдаваў

дажджоў лагодны душ?

Няўжо навек

нас замяце няўвага

Сляпых завей,

бесчалавечных душ?

Няўжо шыпамі вострымі

падкова

Праб’е далоні нам?..

Хіба памром,

Гвалтоўнай смерці

трапіўшы пад кола?

Няўжо мы станем

снегам, пылам, тлом?

А я маўчу.

А я маўчу, як дрэва

Асенняе,

згубіўшае свой дах.

Вакол мяне –

направа і налева –

Лісты, лісты, лісты

заслалі шлях.

Пакуль яшчэ

не замялі іх сцюжы,

Пакуль ляжаць

духмянаю капой,

Хачу я, нібы ў вір,

заткнуўшы вушы,

У скаргу іх

зарыцца з галавой.

Падобныя старонкі

  • эдуард-акулін/эдуард-акулін-асенні-рытурнэль
  • віктар-гардзей/віктар-гардзей-залаты-лістапад
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-лістапад
  • васіль-вітка/васіль-вітка-лістапад
  • васіль-вітка/васіль-вітка-лістапад-946
творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-глыбокі-лістапад-у-белав.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki