~~META: title = Аркадзь Куляшоў — Ад шчасця сэрца скача, як дзіця... &keywords = крок &abstract = Чытаць верш Аркадзя Куляшова "Ад шчасця сэрца скача, як дзіця..." &iftrue = nan ~~ ====== Аркадзь Куляшоў — Ад шчасця сэрца скача, як дзіця... ====== Ад шчасця сэрца скача, як дзіця,\\ Ад бед яно, як млын, шуміць начамі,\\ Варочае цяжкімі камянямі,\\ Падлічваючы горычы жыцця.\\ \\ Ды сэрцу быць гадзіннікам не гожа:\\ Спынілася – і ўжо не завяду,\\ Яно секунды адбіваць не зможа,\\ Калі падкосіць смерць маю хаду.\\ \\ Яго ў рамонт, як здарыцца патрэба,\\ Я не аддам дасведчаным майстрам\\ І, як стары гадзіннік, не прадам\\ У дні нястач і бед за лусту хлеба.\\ \\ Затое з ім далей у свой паход\\ Я крок у крок датуль ісці гатовы,\\ Пакуль не скончыцца яго жыццёвы,\\ На ўвесь мой шлях разлічаны, завод.\\ \\ 1962 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-сэрца-на-далоні]] * [[ibdc.ped>-разбітае-сэрца]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-залатое-сэрца]] * [[творы/міхась-лынькоў/міхась-лынькоў-аб-чалавечым-сэрцы]] * [[ibdc.ped>залатое-сэрца]]