~~META: title = Аркадзь Куляшоў — Адвечны час з нябачных нам дарог... &keywords = тваіх, засведчыць, справай, словам &abstract = Чытаць верш Аркадзя Куляшова "Адвечны час з нябачных нам дарог..." &iftrue = nan ~~ ====== Аркадзь Куляшоў — Адвечны час з нябачных нам дарог... ====== Адвечны час з нябачных нам дарог\\ Глядзіць на нас, нібы на муравейнік:\\ Вось-вось, здаецца, возьме ў рукі венік\\ I вымеце, як смецце, за парог.\\ \\ Скажы мне, час, а чый дасціпны розум\\ Тады сякерай грымне ў цішыні\\ Тваіх лясоў і, па кругах на пні,\\ Гады палічыць соснам і бярозам?\\ \\ Тваіх стагоддзяў цёмныя сляды\\ Хто адаб'е на камені суровым?\\ Хто сцвердзіць справай і засведчыць словам,\\ Што ў свеце існуеш ты сапраўды?\\ \\ Не ўладаром сваёй бязлюднай эры\\ Хадзіць ты будзеш, а сляпым старцом,\\ Пакуль для пушчаў, песень і сякеры\\ Мы новым не адродзімся жыццём. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-варшаўскі-шлях]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-xамуціус]] * [[постаці/аркадзь-куляшоў]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-балада-аб-чатырох-заложн]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/паэзія-аркадзя-куляшова-яе-тэматыка-грам]]