Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:андрэй-федарэнка:андрэй-федарэнка-такое-кароткае-лета

Гэта старая версія дакумента!


Андрэй Федарэнка — Такое кароткае лета

У родныя вясковыя мясціны вяртаецца герой аповесці Aнрэя Федарэнкі «Такое кароткае лета». Гэта немалады, хворы на сэрца пісьменнік. Ён ужо амаль пенсіянер, выдаў кнігу выбраных твораў, і раптам яго падкасіў інфаркт, з'явіўся страх смерці. Каля трыццаці гадоў ён жыў літаратурай, з адчуваннем, што піша патрэбныя творы. Вяртанне ў вёску стала часам падрахункаў і роздумаў, вярэдлівага ўнутранага тамлення. Герой, які ўжо апынуўся на парозе смерці, усведамляе прычыну сваёй бяды: створанае ім — гэта літаратура абслугі, заснаваная на ўсхваленні пануючага ладу. Знікла вера ў ранейшыя ідэі і творчыя падыходы, з'явіліся расчараванне і сумненні. А што чакае далей? Наперадзе — небяспека новага прыстасавальніцтва, бо нібыта літаратура «з апісальна-рэалістычнай… павінна стаць забаўляльнай, куды ўваходзілі б дэтэктывы, парнаграфія, містычныя жахі, фантасмагорыі, камедыі, пародыі — усё, што выклікае моцныя зрокавыя пачуцці і абцякае, не загружае мозг». Разам са сваім героем Андрэй Федарэнка шукае сапраўднае ўнутранае апірышча творцы, адказ на тое, якім павінна быць мастацкае слова.

Падобныя старонкі

  • андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-падслуханая-казка
  • андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-пеля
  • андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-шчарбаты-талер
  • андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-бляха
  • андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-жаніх-па-перапісцы
творы/андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-такое-кароткае-лета.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki