~~META: title = Андрэй Федарэнка — Сінія кветкі &keywords = федарэнка, сінія, кветкі, Шкапіч, Грышко &abstract = Чытаць кароткі змест аповесці Андрэя Федарэнкі "Сінія кветкі" &iftrue = nan ~~ ====== Андрэй Федарэнка — Сінія кветкі ====== Востры псіхалагічны надлом, пакутліва-цяжкія, хваравітыя наплывы пачуццяў прыходзіцца пераадольваць Арценю Холаду, галоўнаму герою аповесці «Сінія кветкі». Вярнуўшыся з войска, ён даведваецца, што ягоная каханая Тома выйшла замуж за Адама Шкапіча. Арцень рана асірацеў, выхоўваўся ў інтэрнаце, а незадоўга да прызыву на службу цётка забрала яго да сябе ў Локцевічы. Тут ён пакахаў. Тома абяцала, што заменіць матку, сястру і каханую, таму Арценю не хочацца паверыць у здраду, прымірыцца з ёй. Хлопца перапаўняе крыўда, ён «убіў сабе ў галаву, што жаночая здрада — зло», таму яго апаноўвае прага помсты. Арцень Холад, як і Вяргейчык з «[[творы/андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-гісторыя-хваробы|Гісторыі хваробы]]», камплексуе, паступова страчвае адчуванне рэальнасці. Невыпадкова ў апошняй фантасмагарычнай сцэне ён увогуле ператвараецца ў чалавеканенавісніка, раззлаванага на ўвесь свет, паўстае як праведнік-суддзя. Жонка Адама Шкапіча стала ахвярай насмешкі, ганьбавання студэнта Грышко, у якога па-сапраўднаму закахалася. Грышко ж — сябар Арсеня Холада, за якога той помсціць і робіць менавіта так, каб «яна апынулася на ягоным месцы». ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-шчарбаты-талер]] * [[творы/андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-пеля]] * [[творы/андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-жаніх-па-перапісцы]] * [[творы/андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-бляха]] * [[творы/андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-падслуханая-казка]]