Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:андрэй-федарэнка:андрэй-федарэнка-бляха

Адрозненні

Тут паказаны адрозненні паміж двума версіямі гэтай старонкі.

Спасылка на гэта параўнанне

творы:андрэй-федарэнка:андрэй-федарэнка-бляха [2025/08/22 11:11] – створана - знешняе змена 127.0.0.1творы:андрэй-федарэнка:андрэй-федарэнка-бляха [2025/08/23 15:41] (бягучы) vedybeadmin
Радок 8: Радок 8:
 ====== Андрэй Федарэнка — Бляха ====== ====== Андрэй Федарэнка — Бляха ======
 **І**\\ **І**\\
-Бяда ўсіх раўняе. Толькі пасля [[bellit>іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі|Чарнобыля]] Бляха пазнаў, што і ён чалавек. Хто б мог падумаць — дзед, лепшы колісь гаспадар на вёсцы, сам прыкульгікае да яго і будзе прасіць памагчы заўтра зарэзаць кабана. I як прасіць! "Ужо ж мне, Віця, капцы — сам бачыш... Гэта вам, маладым, як кажуць..." Успомніў, што і Віцем завуць. Віна пляшку прынёс. Мог бы яму Бляха сёе-тое прыпомніць — як некалі яго, яшчэ малога, дзед не пусціў у хату калядаваць, хоць другіх пускаў і даваў больш чым хто — па рублю. А на яго сказаў: "Яшчэ й гэты поўзае!" Мог бы напомніць, як дзедава баба выдумала на яго неяк, што ён пакраў у яе нейкія вёдры, ці што, а Бляхі ў той дзень нават дома не было — ездзіў у Нароўлю да зубнога... Мог бы, але нічога, вядома, не напомніў, паляпаў дзеда па плячы і сказаў: "Прыйду, дзе я, бляха, дзенуся..."\\+Бяда ўсіх раўняе. Толькі пасля [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі|Чарнобыля]] Бляха пазнаў, што і ён чалавек. Хто б мог падумаць — дзед, лепшы колісь гаспадар на вёсцы, сам прыкульгікае да яго і будзе прасіць памагчы заўтра зарэзаць кабана. I як прасіць! "Ужо ж мне, Віця, капцы — сам бачыш... Гэта вам, маладым, як кажуць..." Успомніў, што і Віцем завуць. Віна пляшку прынёс. Мог бы яму Бляха сёе-тое прыпомніць — як некалі яго, яшчэ малога, дзед не пусціў у хату калядаваць, хоць другіх пускаў і даваў больш чым хто — па рублю. А на яго сказаў: "Яшчэ й гэты поўзае!" Мог бы напомніць, як дзедава баба выдумала на яго неяк, што ён пакраў у яе нейкія вёдры, ці што, а Бляхі ў той дзень нават дома не было — ездзіў у Нароўлю да зубнога... Мог бы, але нічога, вядома, не напомніў, паляпаў дзеда па плячы і сказаў: "Прыйду, дзе я, бляха, дзенуся..."\\
 Бляха гэты быў рахманы, бяскрыўдлівы чалавек, які за чарку ішоў да любога рабіць любую работу, але ў вёсцы яго асцерагаліся і не любілі, як увогуле асцерагаюцца і не любяць на беларускіх вёсках людзей няўдалых. Ды і як любіць такога: дохлы, п'яніца, да таго ж злодзей, "цюрэмшчык". Жыў без бацькі, маткі не слухаўся, вучыўся абы-як, у восьмым класе ўкраў мапед і адсядзеў за гэта паўтара года. Пакуль сядзеў, матка памерла. У турме, відаць, гора цяпнуў, папабілі добра, бо вярнуўся адтуль з "групаю". На мізэрную пенсію — шаснаццаць рублёў — ён неяк і перабіваўся. Жыў адзін — ні адна дзеўка не пайшла б за яго, ды ён і сам да іх падыходзіць баяўся.\\ Бляха гэты быў рахманы, бяскрыўдлівы чалавек, які за чарку ішоў да любога рабіць любую работу, але ў вёсцы яго асцерагаліся і не любілі, як увогуле асцерагаюцца і не любяць на беларускіх вёсках людзей няўдалых. Ды і як любіць такога: дохлы, п'яніца, да таго ж злодзей, "цюрэмшчык". Жыў без бацькі, маткі не слухаўся, вучыўся абы-як, у восьмым класе ўкраў мапед і адсядзеў за гэта паўтара года. Пакуль сядзеў, матка памерла. У турме, відаць, гора цяпнуў, папабілі добра, бо вярнуўся адтуль з "групаю". На мізэрную пенсію — шаснаццаць рублёў — ён неяк і перабіваўся. Жыў адзін — ні адна дзеўка не пайшла б за яго, ды ён і сам да іх падыходзіць баяўся.\\
 Калі пасля Чарнобыля панаехала ў вёску ваенных, якія пачалі паліваць з брандсбойтаў хаты, потым — укопваць за вёскаю бетонныя слупы і нацягваць на іх калючы дрот, калі з суседніх вёсак, з-за дроту, як перад вайною, пачалі ехаць гружаныя людзьмі і жывёлаю машыны, калі пакрысе, самахоць, пачалі выбірацца і з іхняе вёскі, Бляха ажыў. Ён памагаў людзям грузіцца, праводзіў, хадзіў разам на могілкі, калі хадзілі развітвацца з нябожчыкамі, слухаў плачы, галашэнні, лаянку, сам устаўляў накшталт: "От зрабілі..." Яму многа і ахвотна налівалі. Калі глядзелі і размаўлялі з ім, дык так, быццам ён быў гэтым чужым людзям блізкай раднёю; упершыню бачыў ён на тварах не пагарду, не спагаду да сябе, а тую самую любоў, якой яму так не хапала ўсё жыццё.\\ Калі пасля Чарнобыля панаехала ў вёску ваенных, якія пачалі паліваць з брандсбойтаў хаты, потым — укопваць за вёскаю бетонныя слупы і нацягваць на іх калючы дрот, калі з суседніх вёсак, з-за дроту, як перад вайною, пачалі ехаць гружаныя людзьмі і жывёлаю машыны, калі пакрысе, самахоць, пачалі выбірацца і з іхняе вёскі, Бляха ажыў. Ён памагаў людзям грузіцца, праводзіў, хадзіў разам на могілкі, калі хадзілі развітвацца з нябожчыкамі, слухаў плачы, галашэнні, лаянку, сам устаўляў накшталт: "От зрабілі..." Яму многа і ахвотна налівалі. Калі глядзелі і размаўлялі з ім, дык так, быццам ён быў гэтым чужым людзям блізкай раднёю; упершыню бачыў ён на тварах не пагарду, не спагаду да сябе, а тую самую любоў, якой яму так не хапала ўсё жыццё.\\
Радок 102: Радок 102:
  
 ===== Падобныя старонкі ===== ===== Падобныя старонкі =====
-  * [[bellit>андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-жаніх-па-перапісцы]] +  * [[творы/андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-жаніх-па-перапісцы]] 
-  * [[bellit>андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-падслуханая-казка]] +  * [[творы/андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-падслуханая-казка]] 
-  * [[bellit>андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-шчарбаты-талер]] +  * [[творы/андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-шчарбаты-талер]] 
-  * [[bellit>андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-гісторыя-хваробы]] +  * [[творы/андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-гісторыя-хваробы]] 
-  * [[bellit>андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-пеля]]+  * [[творы/андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-пеля]]
  
творы/андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-бляха.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki