~~META: title = Андрэй Макаёнак — Дыхайце эканомна &keywords = свету, аўтар, дрматург, дыхайце, эканомна &abstract = Кароткі аналіз п'есы Андрэя Макаёнка "Дыхайце эканомна" &iftrue = nan ~~ ====== Андрэй Макаёнак — Дыхайце эканомна ====== Героі п'есы [[постаці/андрэй-макаёнак|Андрэя Макаёнка]] «Дыхайце эканомна» хаваюцца ў бункеры, паколькі павінна пачацца атамная вайна і ўсё жывое на зямлі загіне. Выкарыстоўваючы [[слоўнік/топас|топас]] бункера, аўтар стварае мастацкую мадэль буржуазнага свету, негатыўнага ў сваёй аснове.\\ Мадэліруючы парадкі ў тым падземным сховішчы, драматург наладжвае своеасаблівы шматнацыянальны парад дыктатараў, якія змяняюць адзін другога, усталёўваючы, кожны на свой лад, таталітарны рэжым. А ў выніку ўзнікае контурна акрэсленая і злёгку парадыраваная карціна рэальнай гісторыі чалавецтва ў яе паваротныя моманты\\ У п'есе таксама прысутнічае ўтопія. Жыхары знешняга свету, вызваліўшыся з-пад улады , нацыяналізавалі ўсе банкі, палацы, прадпрыемствы, скарацілі працоўны дзень, зрабілі ўсё бясплатным - гэта значыць, пабудавалі камунізм.\\ Нягледзячы на відавочную ідэалагічную ангажаванасць, у п'есе прысутнічаюць усе рысы антыутопіі: замкнёная прасторавая і сацыяльная структура, архітэпічны [[слоўнік/канфлікт|канфлікт]] верху і нізу, героі-маскі і г. д.\\ Жанравае вызначэнне, якое аўтар даў п'есе «Дыхайце эканомна», даўгаватае, але сапраўды дасціпнае і поўнае глыбокага сэнсу: «Калі гэта [[слоўнік/фарс|фарс]], дык што ж тады рэальнасць?». Так драматург акцэнтаваў нашу ўвагу на тым, што фарсавая прырода смеху ў ягоным творы скіравана супраць рэальных заган чалавечага грамадства, якое за працяглы час свайго існавання напакутавалася ад самых розных уладароў, але не навучылася ні прадухіляць іх з'яўленне, ні эфектыўна змагацца з іх пачварным уладалюбствам. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/андрэй-макаёнак/андрэй-макаёнак-пагарэльцы-аналіз-твора]] * [[творы/андрэй-макаёнак/андрэй-макаёнак-зацюканы-апостал-аналіз-]] * [[постаці/андрэй-макаёнак]] * [[творы/андрэй-макаёнак/андрэй-макаёнак-трыбунал]] * [[творы/андрэй-макаёнак/камедыя-андрэя-макаёнка-выбачайце-калі-л]]