~~META: title = Анатоль Грачанікаў — Як ападае ліст... &keywords = ападае, восені &abstract = Верш Анатоля Грачанікава "Як ападае ліст..." &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Грачанікаў — Як ападае ліст... ====== Як ападае ліст, як ападае...\\ Нібы дазволу ў восені пытае.\\ \\ Бывай, галінка гнуткая, бывай!\\ Няхай цяпер цябе галубіць вецер,\\ Салодка закалыхвае пад вечар\\ І будзіць на зары цябе няхай.\\ Хіба табе, пажоўклы, я раўня?\\ З табою развітацца мне не сорам,\\ Як з небам – ціхім пераспелым зорам\\ Перад прыходам маладога дня.\\ Бывайце, сонца, поле і таполя!\\ Мне час заснуць у восені ў прыполе...\\ \\ 1969\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-не-трэба-жыць-як-набя]] * [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-лісце]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-мінулагодні-ліст]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-сон]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-ліст-з-палону]]