~~META: title = Анатоль Грачанікаў — Цікаўны ўнук &keywords = пары, дзед &abstract = Чытаць верш Анатоля Грачанікава "Цікаўны ўнук" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Грачанікаў — Цікаўны ўнук ====== Рана ўнук чамусьці ўстаў\\ І адразу запытаў:\\ – Дзед!\\ З якой такой пары\\ Я – маленькі, ты – стары?\\ \\ Дзед на ўнука паглядзеў,\\ Побач з ім на ложак сеў:\\ \\ – Справа, мабыць, не ў пары.\\ Наш узрост – жыцця дары.\\ Мне таму старэнькім быць,\\ Каб цябе дабру вучыць… ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-не-трэба-жыць-як-набя]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-сон]] * [[ibdc.ped>дзед-і-ўнук]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-пра-дзеда-і-ўнука]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-майстры]]