~~META: title = Анатоль Грачанікаў — Цыркач &keywords = пеця &abstract = Верш Анатоля Грачанікава "Цыркач" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Грачанікаў — Цыркач ====== Шчаслівей\\ За ўсіх на свеце\\ Па сцяжынцы\\ Шпарыць Пеця.\\ Дзеці\\ Бегаюць услед:\\ – Ах, які\\ Веласіпед!\\ Ганарліва\\ Пеця едзе\\ На сваім\\ Веласіпедзе.\\ Цераз лужы\\ Напрамкі,\\ Толькі пырскі\\ У бакі.\\ Каб абноўкай\\ Пахваліцца,\\ Праз пясочніцу\\ Імчыцца.\\ Пралятае зухам\\ З горкі,\\ І выпісвае\\ Васьмёркі,\\ І тармозіць\\ На хаду,\\ Прышчаміўшы\\ Хвост кату.\\ \\ Ездзіў бы\\ Перад сябрамі\\ Пеця\\ Дагары нагамі,\\ Каб здзівіць іх,\\ А пакуль\\ Ногі ён\\ Кладзе на руль,\\ Скача з ходу\\ На сядло,\\ Каб зайздросна\\ Ўсім было.\\ \\ Вось дык Пеця!\\ Вось цыркач!\\ Ды нікому,\\ Хоць ты плач,\\ Не дае\\ Веласіпед.\\ І цяпер\\ За ім услед\\ Не бяжыць\\ Ніхто з сяброў.\\ Пеця ўбачыў\\ І зароў...\\ \\ І, самотнейшы\\ На свеце,\\ Ён дадому\\ Ціха едзе. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-развітанне]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-сон]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-не-трэба-жыць-як-набя]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-гусак-і-певень]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-вячэра]]