творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-сон
Гэта старая версія дакумента!
Анатоль Грачанікаў — Сон
Прысніўся
Сон Алесі –
Аж войкнула
Яна, –
Што засталася
У лесе
Яна
Зусім адна.
Прачнулася
Раптоўна
Ад яркага
Святла:
– Як, мамачка,
Цудоўна,
Што ты мяне
Знайшла!
Я ў лесе
Не крычала,
Я не баюся,
Не!
Я толькі
Сумавала:
Як ты тут
Без мяне?
Падобныя старонкі
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-вячэра
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-не-трэба-жыць-як-набя
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-развітанне
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-зімовы-дзень-звініць
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-гусак-і-певень
творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-сон.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1