~~META: title = Анатоль Грачанікаў — Сон &keywords = лесе, мяне, яна &abstract = Чытаць верш Анатоля Грачанікава "Сон" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Грачанікаў — Сон ====== Прысніўся\\ Сон Алесі –\\ Аж войкнула\\ Яна, –\\ Што засталася\\ У лесе\\ Яна\\ Зусім адна.\\ Прачнулася\\ Раптоўна\\ Ад яркага\\ Святла:\\ – Як, мамачка,\\ Цудоўна,\\ Што ты мяне\\ Знайшла!\\ Я ў лесе\\ Не крычала,\\ Я не баюся,\\ Не!\\ Я толькі\\ Сумавала:\\ Як ты тут\\ Без мяне? ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-вячэра]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-не-трэба-жыць-як-набя]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-развітанне]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-зімовы-дзень-звініць]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-гусак-і-певень]]