~~META: title = Анатоль Грачанікаў — Скнара &keywords = дзіма &abstract = Верш Анатоля Грачанікава "Скнара" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Грачанікаў — Скнара ====== Да марожанага\\ Ласы,\\ Дзіма ўпотай\\ Ад сяброў\\ На падворку\\ Адначасам\\ Дзесяць порцый\\ Умалоў.\\ \\ І таму\\ Яго жывот\\ Стаў халодны,\\ Нібы лёд.\\ \\ Скамянеў ён,\\ Проста жах!\\ Па такому\\ Жывату\\ Можна ездзіць\\ На каньках\\ І падскокваць\\ На хаду.\\ \\ Дзіма плача,\\ Аж пацее.\\ А жывот яго\\ Мякчэе.\\ Як жывот\\ Зусім адтаў,\\ Дзіма\\ Плакаць\\ Перастаў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-вячэра]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-не-трэба-жыць-як-набя]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-гусак-і-певень]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-развітанне]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-сон]]