~~META: title = Анатоль Грачанікаў — Развітанне &keywords = бывай &abstract = Анатоль Грачанікаў - Развітанне &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Грачанікаў — Развітанне ====== Бывай, бывай, дзіцячы сад!\\ Ужо нас кліча школа.\\ З нас сёння кожны вельмі рад\\ І трошкі – невясёлы.\\ \\ Бо развітацца нам пара.\\ Час хутка пралятае.\\ Няхай другая дзетвара\\ Без нас тут падрастае.\\ \\ А вам – пашана і любоў\\ І дзякуй вам таксама,\\ Усім, хто гэтулькі гадоў\\ Расцілі нас, як мамы! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-там-дзе-сонца-ранняе]] * [[ibdc.ped>успаміны-дзяцінства-3476]] * [[ibdc.ped>сцяжыны-дзяцінства]] * [[ibdc.ped>успаміны-дзяцінства]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-матылі]]