творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-планета-дзяцей
Гэта старая версія дакумента!
Анатоль Грачанікаў — Планета дзяцей
Так на свеце ўжо вядзецца,
Што дзяцінства нам даецца,
У жыцці даецца раз.
Гэта самы светлы час.
Хай жа стане
Планета людзей
Цудоўнай планетай
Шчаслівых дзяцей!
Каб сабраць на свеце гора
Ды схаваць глыбока ў мора,
Вось бы весела было,
Шчасце ў кожны б дом прыйшло!
Хай жа стане
Планета людзей
Цудоўнай планетай
Шчаслівых дзяцей!
Каб спыніць на свеце войны,
Стаў бы кожны дзень спакойны.
Гэта лепшая з надзей
І дарослых і дзяцей.
Хай жа стане
Планета людзей
Цудоўнай планетай
Шчаслівых дзяцей!
Падобныя старонкі
- эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-беражы-зямлю-і-неба
- максім-танк/творы-максіма-танка-для-дзяцей
- слухайце-адзін-аднаго
- артур-вольскі/артур-вольскі-дзеці
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-дзеці-вайны
творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-планета-дзяцей.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1