~~META: title = Анатоль Грачанікаў — Планета дзяцей &keywords = дзяцей, шчаслівых, планетай, цудоўнай, людзей, планета, свеце &abstract = Верш Анатоля Грачанікава "Планета дзяцей" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Грачанікаў — Планета дзяцей ====== Так на свеце ўжо вядзецца,\\ Што дзяцінства нам даецца,\\ У жыцці даецца раз.\\ Гэта самы светлы час.\\ \\ Хай жа стане\\ Планета людзей\\ Цудоўнай планетай\\ Шчаслівых дзяцей!\\ \\ Каб сабраць на свеце гора\\ Ды схаваць глыбока ў мора,\\ Вось бы весела было,\\ Шчасце ў кожны б дом прыйшло!\\ \\ Хай жа стане\\ Планета людзей\\ Цудоўнай планетай\\ Шчаслівых дзяцей!\\ \\ Каб спыніць на свеце войны,\\ Стаў бы кожны дзень спакойны.\\ Гэта лепшая з надзей\\ І дарослых і дзяцей.\\ \\ Хай жа стане\\ Планета людзей\\ Цудоўнай планетай\\ Шчаслівых дзяцей! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-беражы-зямлю-і-неба]] * [[творы/максім-танк/творы-максіма-танка-для-дзяцей]] * [[ibdc.ped>слухайце-адзін-аднаго]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-дзеці]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-дзеці-вайны]]