~~META: title = Анатоль Грачанікаў — Не трэба жыць як набяжыць... &keywords = трэба, жыць &abstract = Чытаць верш Анатоля Грачанікава "Не трэба жыць як набяжыць..." &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Грачанікаў — Не трэба жыць як набяжыць... ====== Не трэба жыць як набяжыць.\\ Так жыць на свеце трэба,\\ Каб да апошніх дзён любіць\\ Людзей, зямлю і неба.\\ \\ Не падаць у сляпы адчай,\\ Як затрашчаць падпоркі.\\ Знаць, што жыццёвы каравай\\ Бывае часам горкі.\\ \\ Якім ні будзеш малайцом, –\\ Старайся не забыцца,\\ Што лепей плакаць з мудрацом,\\ Чым з дурнем весяліцца.\\ \\ Хто многа вынес на вяку,\\ Загартаваўшы волю,\\ Табе на раны ў час пакут\\ Ён не падсыпле солі.\\ \\ Пад знакам шчасця і бяды\\ Так жыць на свеце трэба,\\ Нічым каб не зняславіў ты\\ Людзей, зямлю і неба. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-вячэра]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-сон]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-зімовы-дзень-звініць]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-гусак-і-певень]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-развітанне]]