Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-на-палессі

Гэта старая версія дакумента!


Анатоль Грачанікаў — На Палессі...

На Палессі – спрадвеку, як быццам званы,
Несціхана сівыя звіняць курганы.

То трывожна набатны, то як ранішні сон,
Над зямлёю плыве іх малінавы звон.

На Палессі маім – курганоў як грыбоў.
Мала ў вёсках унукаў і мала дзядоў.

I над намі з маленства, як быццам званы,
Задуменна сівыя звіняць курганы.

Калыханку спрадвечную чую ўначы:
«Волю цяжка здабыць, ды цяжэй зберагчы.

Я, Палессе, не стану ніколі батрачкай.
Калі сон ваш не стане глыбокаю спячкай…»

Урачыста плыве ў журавіннае ранне:
«Добры дзень вам, нашчадкі!
Добры дзень вам, зямляне!

Хай жа будзе для вас гэты дзень умалотны,
А для вашага сэрца – апошні журботны!..»

Пойдзе дзень на спачын – звон паціху

ачахне.

Як жывіцай, внчэрай Палессе пранахне.

I нядрэмна глядзяць нам у вочы яны –
Курганы, курганы, курганы…

1968


Крыніца: Грачанікаў А. Верасень: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1984. – 142 с.

Падобныя старонкі

творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-на-палессі.1755963672.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki