~~META: title = Анатоль Грачанікаў — На Палессі... &keywords = курганы, дзень, звон, палессі, палессе, звіняць, сівыя, званы, плыве &abstract = Чытаць верш Анатоля Грачанікава "На Палессі..." &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Грачанікаў — На Палессі... ====== На Палессі – спрадвеку, як быццам званы,\\ Несціхана сівыя звіняць курганы.\\ \\ То трывожна набатны, то як ранішні сон,\\ Над зямлёю плыве іх малінавы звон.\\ \\ На Палессі маім – курганоў як грыбоў.\\ Мала ў вёсках унукаў і мала дзядоў.\\ \\ I над намі з маленства, як быццам званы,\\ Задуменна сівыя звіняць курганы.\\ \\ Калыханку спрадвечную чую ўначы:\\ «Волю цяжка здабыць, ды цяжэй зберагчы.\\ \\ Я, Палессе, не стану ніколі батрачкай.\\ Калі сон ваш не стане глыбокаю спячкай...»\\ \\ Урачыста плыве ў журавіннае ранне:\\ «Добры дзень вам, нашчадкі!\\ Добры дзень вам, зямляне!\\ \\ Хай жа будзе для вас гэты дзень умалотны,\\ А для вашага сэрца – апошні журботны!..»\\ \\ Пойдзе дзень на спачын – звон паціху ачахне. Як жывіцай, внчэрай Палессе пранахне.\\ \\ I нядрэмна глядзяць нам у вочы яны –\\ Курганы, курганы, курганы...\\ \\ 1968\\ \\ Крыніца: Грачанікаў А. Верасень: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1984. – 142 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>палесся-абрус-аксамітны]] * [[ibdc.ped>прыпяцкі-запаведнік]] * [[ibdc.ped>сцяжынкамі-янішчыц]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-гарывада]] * [[творы/анатоль-бутэвіч/анатоль-бутэвіч-мора-герадота]]