~~META: title = Анатоль Грачанікаў — Навагоднія пажаданні &keywords = сябры, прынясе, год, дары &abstract = Верш Анатоля Грачанікава "Навагоднія пажаданні" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Грачанікаў — Навагоднія пажаданні ====== На свеце многа ёсць турбот\\ і спраў, мае сябры.\\ Хай прынясе вам Новы год\\ найлепшыя дары!\\ \\ Каб вы заўжды, з малых гадоў,\\ шчаслівымі былі,\\ расцілі шчырую любоў\\ да роднае зямлі,\\ \\ да сціплай кветкі палявой,\\ да рэк яе, крыніц,\\ да шатаў дрэў над галавой\\ і паху медуніц.\\ \\ Хай будзе светлы ваш узлёт\\ да новых спраў, сябры!\\ Хай прынясе вам Новы год\\ найлепшыя дары! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-сон]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-не-трэба-жыць-як-набя]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-развітанне]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-гусак-і-певень]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-вячэра]]