~~META: title = Анатоль Грачанікаў — Мова... &keywords = мова &abstract = Верш Анатоля Грачанікава "Мова..." &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Грачанікаў — Мова... ====== Мова...\\ Родная мова\\ У марах, у песнях, снах.\\ Мае ў ёй кожнае слова\\ Свой колер, і смак, і пах.\\ Зліваюцца гукі ў словы\\ І ў рэчышчы роднай мовы,\\ Як рэкі ў мора цякуць.\\ І думкі мае плывуць\\ На хвалях і дзён, і начэй\\ Да сэрцаў людскіх і вачэй. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/літаратурная-мова]] * [[слоўнік/мова-мастацкай-літаратуры]] * [[слоўнік/аўтарская-мова]] * [[слоўнік/вершаваная-мова]] * [[слоўнік/няўласна-простая-мова]]