~~META: title = Анатоль Грачанікаў — Лісты франтавыя &keywords = ліст, дажыву, мама &abstract = Чытаць верш Анатоля Грачанікава "Лісты франтавыя" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Грачанікаў — Лісты франтавыя ====== Чытаю лісты франтавыя,\\ I сэрца трапеча і ные,\\ I лезе фраза ў галаву:\\ \\ – Мама, я не дажыву...\\ \\ У змрочнай нятопленай хаце\\ Уголас чытае ліст маці,\\ А я ўпрыхліпку раву:\\ \\ – Мама, я не дажыву...\\ \\ Ніхто з нас, малодшых, не знае,\\ Дзе яна, перадавая,\\ Што косіць людзей, як траву:\\ \\ – Мама, я не дажыву...\\ \\ А трэці свой ліст\\ Наш брат Міша\\ Ніколі дамоў не дапіша.\\ Навекі, – ў канцоўцы таксама, –\\ Застыла кароткае:\\ \\ – Мама...\\ \\ Крыніца: Грачанікаў Л. Я вас люблю...: Лірыка. – Мн.: Macт. літ., 1986. – 143 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>i-надыходзіць-дзень]] * [[ibdc.ped>на-скрыжаванні]] * [[ibdc.ped>сустрэча-з-маці]] * [[ibdc.ped>да-маці]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-ода-маці]]