~~META: title = Анатоль Грачанікаў — Каля помніка партызанскай славы «Прарыў» &keywords = помніць &abstract = Чытаць верш Анатоля Грачанікава "Каля помніка партызанскай славы «Прарыў»" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Грачанікаў — Каля помніка партызанскай славы «Прарыў» ====== Помніць\\ Беларуская зямля,\\ Помняць\\ Змагары яе –\\ Героі:\\ Блакадная,\\ Смяротная пятля\\ Усё тужэй\\ Сціскала ўсё\\ Жывое.\\ \\ Гучыць дагэтуль\\ Вокліч:\\ – На прарыў!\\ Ні чалавеку не забыць,\\ Ні дрэву,\\ Як партызанскі край\\ Загаварыў\\ З чужынцамі\\ На грознай мове\\ Гневу.\\ \\ Ля помніка\\ Спыніся,\\ Дружа,\\ Тут,\\ Дзе партызан\\ Зрабіў рывок\\ Апошні,\\ Каб наш народ\\ Не ведаў больш\\ Пакут,\\ Каб назаўсёды\\ Шчасце меў\\ З нас кожны. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>помнікі-студэнтам]] * [[ibdc.ped>помнік-у-трэптаў-парку]] * [[ibdc.ped>помнік-3520]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-помнік]] * [[ibdc.ped>помнікі-жывёлам]]