~~META: title = Анатоль Грачанікаў — Зоры спяваюць &keywords = зоркі, зоры, галасы, нябесным, пырхнулі, крылы, неба, хоры, стрэчнаму, дзіўныя, спяваюць, каханая &abstract = Чытаць верш Анатоля Грачанікава "Зоры спяваюць" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Грачанікаў — Зоры спяваюць ====== **1** Палохае мяне гадзіннік пясочны,\\ Стрэлка секундная,\\ Дванаццаты ўдар апоўначы,\\ Тэлефонны званок сярод ночы.\\ Выгнаннікам адчуваю сябе\\ У натоўпе вялізным\\ І кожнаму стрэчнаму рады\\ Дзе-небудзь у лесе ці ў полі.\\ **2** Яшчэ ўчора, табой аблашчаны,\\ Меў я крылы, і зоркі, і неба,\\ Меў цябе і сонца.\\ Птушкі адляцелі ў вырай.\\ Хмары пахмурныя вяшчуюць ноч.\\ ...Як цяжка быць вязнем\\ Сваіх успамінаў!\\ **3** Адпачнём з дарогі.\\ Дойдзем толькі\\ Вунь да таго ўзгорка,\\ Што падпірае зорнае неба.\\ Распалім касцёр –\\ Хай пагрэюцца зоркі.\\ Самую сквалчэлую, як птушанятка,\\ За пазухай адагрэю.\\ **4** Чуеш, спяваюць зоры,\\ Якія дзіўныя галасы\\ У гэтым нябесным хоры!\\ Журлівыя, светла-звонкія,\\ Натомленыя, як дзіцячыя, – тонкія.\\ Самотныя, бесклапотныя,\\ Радасныя, гаротныя.\\ Чуеш, спяваюць зоры.\\ Якія дзіўныя галасы\\ У гэтым нябесным хоры!\\ **5** Крылы свае адагрэўшы на ўзгорку,\\ Як дзікія галубы, пырхнулі зоркі.\\ Пырхнулі зоркі і ў небе расталі,\\ А нашу журбу з сабою не ўзялі.\\ Пойдзем, каханая, сцежкай надрэчнаю,\\ Недзе пад вечар нагонім зоры.\\ Пойдзем, каханая, першаму стрэчнаму\\ Скажам: «Дзень добры!» ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-зоры-мітусяцца-свецяць]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-ноч-на-прыпяці-і-казка]] * [[ibdc.ped>сузор-і]] * [[ibdc.ped>зямля-круглая]] * [[ibdc.ped>купальскія-светлякі]]