творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-дзяжурны-пакой-машыні
Гэта старая версія дакумента!
Анатоль Грачанікаў — Дзяжурны пакой машыністаў...
Дзяжурны пакой машыністаў –
Агенцтва дарожных навін –
Аглушаны рыпам і свістам
Засмяглых ад рэйсаў машын.
Хаця скразнякі магістралі
Працялі яго да касцей,
Ён пільна ўглядаецца ў далі,
Ён новых чакае гасцей.
Пра ўсё, што людзьмі перажыта,
Разменам тут доўга палаць.
I будуць навіны
транзітам
Да станцый далёкіх спяшаць.
Дзяжурка ж – ураз анямее,
Хоць ты ў адзіноце крычы.
I доўга яе чырванеюць
Бяссонныя вочы ўначы…
1961
Крыніца: Грачанікаў А. Верасень: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1984. – 142 с.
Падобныя старонкі
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-вячэра
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-сон
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-гусак-і-певень
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-не-трэба-жыць-як-набя
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-развітанне
творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-дзяжурны-пакой-машыні.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1