~~META: title = Анатоль Грачанікаў — Дзяжурны пакой машыністаў... &keywords = доўга &abstract = Чытаць верш Анатоля Грачанікава "Дзяжурны пакой машыністаў..." &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Грачанікаў — Дзяжурны пакой машыністаў... ====== Дзяжурны пакой машыністаў –\\ Агенцтва дарожных навін –\\ Аглушаны рыпам і свістам\\ Засмяглых ад рэйсаў машын.\\ \\ Хаця скразнякі магістралі\\ Працялі яго да касцей,\\ Ён пільна ўглядаецца ў далі,\\ Ён новых чакае гасцей.\\ \\ Пра ўсё, што людзьмі перажыта,\\ Разменам тут доўга палаць.\\ I будуць навіны транзітам Да станцый далёкіх спяшаць.\\ \\ Дзяжурка ж – ураз анямее,\\ Хоць ты ў адзіноце крычы.\\ I доўга яе чырванеюць\\ Бяссонныя вочы ўначы...\\ \\ 1961\\ \\ Крыніца: Грачанікаў А. Верасень: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1984. – 142 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-вячэра]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-сон]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-гусак-і-певень]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-не-трэба-жыць-як-набя]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-развітанне]]