~~META: title = Анатоль Грачанікаў — Два каты &keywords = страх, каты &abstract = Верш Анатоля Грачанікава "Два каты" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Грачанікаў — Два каты ====== На падворку –\\ Два каты,\\ Кот стары\\ І малады.\\ \\ Верабейка\\ Падляцеў,\\ На дрывотню\\ Раптам сеў.\\ Аблізалі\\ Два каты\\ Два галодныя\\ Раты.\\ Пачасалі\\ Кіпцюры\\ І – наперад\\ Па двары.\\ \\ Ды не скокам,\\ Ды не бокам,\\ А, прыпаўшы\\ Да зямлі,\\ Па-пластунску\\ Папаўзлі.\\ \\ Хітры быў\\ Намер катоў:\\ Запаўзалі\\ З двух бакоў.\\ Верабейку ж\\ На дрывах\\ Ахапіў\\ Вялізны страх:\\ І ўзляцець\\ Ужо не можа,\\ І ніхто\\ Не дапаможа.\\ Што там\\ Птушка верабей!\\ Па сакрэту\\ Вам скажу я,\\ Часам\\ Нават і людзей\\ Страх\\ На міг паралізуе.\\ \\ Але можна\\ І са страху\\ Нечуваную\\ Адвагу\\ Нечакана\\ Праявіць,\\ Калі страх свой\\ Заглушыць.\\ \\ І як скочылі\\ Каты,\\ Два ашчэрыўшы\\ Раты,\\ Кожны злосны,\\ Нібы змей, –\\ Пырхнуў раптам\\ Верабей!\\ Што ж\\ З катамі-хітрунамі?\\ Лупануліся\\ Ілбамі\\ І – маланкамі\\ Ў бакі,\\ Улавіўшы\\ Гузакі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-гіль/мікола-гіль-чаго-смяяўся-кот-васька]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-мурлыка]] * [[творы/георгій-марчук/георгій-марчук-прыгоды-дзяўчынкі-агапкі-]] * [[ibdc.ped>бясплатны-паказ]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-юрка-і-кот]]