Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-гусак-і-певень

Гэта старая версія дакумента!


Анатоль Грачанікаў — Гусак і Певень

Певень аднойчы
Сказаў Гусаку:
– Пойдзем, мой дружа,
З табой на раку!
Ты – пехатою,
А я – палячу.
Плаваць і я
Навучыцца хачу.

– Гэта выдатна, –
Прамовіў Гусак, –
Але калі ты
Надзейны дружбак,
На крылах да рэчкі
Мяне данясі,
А там ужо
Добра мяне папрасі…

Узняліся у неба
Высока сябры.
Войкаюць
Куры і гусі ў двары:
– Куды вы?
– Куды вы?
– Куды вы?
– Куды?
О-го-го-го!
Не мінуць вам
Бяды!

Бачылі вы,
Хоць бы раз,
Альбо не:
Гайдаецца ў Пеўня
Гусак на спіне.
Аслупянелі усе.
Нават і дзед,
Разявіўшы рот,
Пазірае
Услед.


Крыламі Певень
Штосілы махае,
Ды і Гусак той
Яму памагае.
Разам яны
Так да рэчкі дапялі.
Разам і ўпалі
Ў халодныя хвалі.
Певень храбрыцца,
Але ўсё адно
Вір яго цягне
На цёмнае дно.
Зубы драпежна
Ашчэрыў Шчупак…
Сябра ў бядзе
Не пакінуў Гусак.

Бачылі вы,
Хоць бы раз,
Альбо не:
Певень плыве
Ў Гусака на спіне.
Гусі і куры
На беразе скачуць:
– Не, малайцоў такіх
Не перайначыць,
Не, не загінуць
Яны анідзе,
Бо дружбакамі яны
I ў бядзе!

Падобныя старонкі

  • якуб-колас/якуб-колас-храбры-певень
  • вацлаў-ластоўскі/вацлаў-ластоўскі-пад-старасць-адгукнецца
  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-певень
  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень
  • кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-кукарэку
творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-гусак-і-певень.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki