~~META: title = Анатоль Грачанікаў — Вячэра &keywords = галоднай &abstract = Чытаць верш Анатоля Грачанікава "Вячэра" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Грачанікаў — Вячэра ====== Ляцелі\\ Дзве цяцеры,\\ Шукаючы\\ Вячэры,\\ Глядзелі\\ Зверху ўніз.\\ I раптам\\ Бачаць:\\ Ліс\\ Ім лапаю\\ Махае,\\ У госці\\ запрашае.\\ \\ Адна\\ Цяцера\\ Смела\\ На палянку\\ Села.\\ Другая –\\ Не схацела,\\ Галоднай\\ Паляцела.\\ Галоднай\\ Начавала,\\ Сяброўку ўсё\\ Чакала.\\ Але няма\\ З гасцёўкі\\ I сёння\\ Той сяброўкі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>птушкі-шчасця]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць]] * [[творы/янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-]] * [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-]]