~~META: title = Анатоль Грачанікаў — Бацькоўскі парог &keywords = мноства, далі, высі, дарог, бацькоўскі &abstract = Верш Анатоля Грачанікава "Бацькоўскі парог" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Грачанікаў — Бацькоўскі парог ====== Чакае нас\\ Мноства дарог.\\ Нас вабяць\\ І далі, і высі.\\ Але на бацькоўскі\\ Парог\\ Абавязкова\\ Вярніся.\\ \\ Каб сэрцам\\ Глыбока адчуць,\\ Як водар\\ Нясуць медуніцы,\\ Як сосны\\ Над кручай гудуць,\\ Як звоняць\\ Світальна крыніцы.\\ \\ Асядзе\\ Туман спакваля\\ Крыштальнаю\\ Чыстай расою.\\ І дыхае ціха зямля.\\ Заўсёды\\ Ёй быць маладою!\\ \\ Усё,\\ Што народ наш\\ Стварыў,\\ Аберагаць мы\\ Павінны:\\ І песню ўраджайную\\ Ніў,\\ І мірнае неба\\ Айчыны.\\ \\ Чакае нас\\ Мноства дарог.\\ Нас вабяць\\ І далі, і высі.\\ Але\\ На бацькоўскі\\ Парог\\ Абавязкова\\ Вярніся. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-парог]] * [[творы/аляксей-дудараў/аляксей-дудараў-парог]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-не-трэба-жыць-як-набя]] * [[ibdc.ped>навошта-ў-хаце-парог]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-сон]]