~~META: title = Анатоль Грачанікаў — Бацька і сын &keywords = сыну, купіў, тата &abstract = Чытаць верш Анатоля Грачанікава "Бацька і сын" &iftrue = nan ~~ ====== Анатоль Грачанікаў — Бацька і сын ====== Кажа тата неяк:\\ – Сынку! Я купіў табе машынку.\\ Сын жа зморшчыўся, сапе:\\ – Лепш купіў бы ты сабе,\\ Ды не цацку – так, як сыну,\\ А сапраўдную машыну.\\ Пакатаў бы ты мяне,\\ А то возіш на спіне.\\ Тата вельмі засмуціўся:\\ Рана сын заганарыўся,\\ Хоць не сеяў, не араў...\\ Бацька сыну так сказаў:\\ – Каб не рос ты пестунком,\\ Варта больш хадзіць пяшком. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-памяці-бацькі]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-татаў-родны-куток]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-дзе-прывітанне]] * [[творы/мікола-гіль/мікола-гіль-чаго-смяяўся-кот-васька]] * [[творы/мікола-гіль/мікола-гіль-татава-аўтаручка]]